У Гародні працягваюць укараняць практыку відэаканферэнцый для навучэнцаў школ, калі тыя наўпрост могуць задаць пытанне людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

Падобнае мерапрыемства адбылося ў 10-й гарадзенскай гімназіі, паведамляе grodnoplustv.by. На сувязь з больш як 80 дзецьмі 8-9 класаў выйшаў мужчына, які адбывае пакаранне ў гарадзенскай турме. Ён пазбаўлены волі на 5 гадоў за злачынства, звязанае з незаконным абаротам наркотыкаў.

Па меркаванні ўладаў, такія мерапрыемствы для вучняў скіраваныя на тое, каб прафілактыка правапарушэнняў сапраўды падзейнічала.