
У Гародні прайшло афіцыйнае мерапрыемства па ўзнагароджванні “лепшых людзей вобласці” за 2023 год. Узнагароды ім уручаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Каранік. Прыехаў на паседжанне ў абласную філармонію, дзе сабралася поўная зала наменклатуры і старшыня прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.
Лаўрэатамі прэміі «Человек года Гродненщины» сталі 20 абраных прадстаўнікоў вобласці. Сярод іх і палкоўнік юстыцыі, начальнік Ваўкавыскага раённага аддзелу Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь Уладзімір Адамовіч (на фота).
Цікава, дзе гэты яшчэ зусім малады палкоўнік паспеў зарабіць столькі ўзнагародаў і знакаў?! Магчыма яго рэгулярна ўзнагароджваюць за пераслед іншадумцаў, Ваўкавыскі раён пасля 2020 года адзін з першых па палітычным пераследзе грамадзян.
