
Былыя памяшканні адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні, што ў самым цэнтры гораду, выставілі на продаж.
Размова ідзе пра памяшканні на Савецкай вуліцы, 10-6 і 14-3. Размешчаны яны на першым, другім, трэцім паверхах і ў падвале трохпавярховага будынка, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Да яго падведзены неабходныя камунікацыі. Плошча аднаго памяшкання – амаль 1850 кв. м., другога – больш за 2 300 кв. м.
Абодва памяшканні па-ранейшаму прадаюць адным лотам. Паўторныя таргі прызначаны на 31 мая. Пройдуць яны на электроннай гандлёвай пляцоўцы “БУТБ-Маёмасць”. Праўда, на гэты раз пачатковы кошт зніжаны на 40% і складае каля 5,1 млн рублёў (гэта крыху больш за 1,5 млн даляраў).
