Ежы Грыгенчу афіцыйна запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гарадзенскай вобласці.

Пра тое, што Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да гарадзенскага грамадскага актывіста стала вядома яшчэ ў лістападзе 2023 году. Цяпер яго збіраюцца судзіць завочна.

53-гадоваму Ежы Грыгенчу інкрымінаваныя частка 1 артыкулу 361-4 Крымінальнага Кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і артыкул 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

Раней была агучана інфармацыя пра пачатак спецвытворчасці ў дачыненні да некалькіх іншых вядомых гарадзенцаў (Вадзіма Саранчукова, Уладзіміра Хільмановіча, Паўла Міцкевіча). Па інфармацыі “Гарадзенскай праваабароны” у гэтым спісе не менш 15 чалавек з Гародні і Гарадзенскай вобласці. У бальшыні фігуруе артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу.