ГУБАЗіКаўцы са сцягам СССР і георгіеўскай стужкай затрымалі гарадзенскага айцішніка

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання жыхара Гародні. Паводле інфармацыі @nashaniva, гаворка пра 29-гадовага Дзмітрыя Глушчанку. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Сцвярджаецца, што ён нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы.

На відэа затрымання трапіў супрацоўнік ГУБАЗіК, які на плечы начапіў сцяг СССР і расейскую георгіеўскую стужку.