Як паведамілі сваякі палітвязня Змітра Дашкевіча, на яго пачалі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да завяршэння ягонага другога тэрміну заставалася толькі 2 месяцы. Відавочна, што антыбеларускі рэжым найбольш пераследуе менавіта хрысціянскіх і нацыянальных лідараў краіны.

Зміцер адбывае зняволенне ў папраўчай калоніі № 14 у Навасадах. Вядома, што ў СІЗА ў Жодзіне ён быў паўгода ў карцары.

Нагадаем, Зміцер павінен быў выйсці на волю з “папраўчай” калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 году, але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі»). Суддзя Тацяна Дзеравянка прызначыла Змітру яшчэ год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Зміцер Дашкевіч шматразова жорстка пераследваўся лукашэнкаўскім рэжымам паводле крымінальных і шматлікіх адміністрацыйных справаў. Паводле прысуду па другой крымінальнай справе значны час быў зняволены ў гарадзенскай турме №1. Тады ён выйшаў на волю 28 жніўня 2013 году.

14 ліпеня 2022 году Дашкевіча засудзілі за ўдзел у мірных пратэстах 2020 году.