
У Гародні ў мікрараёне Грандзічы адкрылі новую пажарна-аварыйную ратавальную частку.
Згодна з завядзёнкай апошніх гадоў у адкрыцці аб’екту ўзялі ўдзел вышэйшыя чыноўнікі вобласці: “губернатор” Караник, “инспектор” Караев. Прыехаў таксама міністар па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, зберліся і іншыя “почетные гости”.
Паведамляецца, што ў склад новастворанага падраздзялення ўваходзіць 45 чалавек. Парк складаюць 6 укамплектаваных адзінак тэхнікі, у тым ліку 4 аўтацыстэрны, аўталесвіца, аўтамабіль паветрана-пеннага тушэння.

