
У Гарадзенскім абласным судзе 6 траўня пачалі разглядаць крымінальную справу Паўла Лукашэвіча.
Мужчыну абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо удзеле ў ім» (арт. 361-1 КК), «абразе прадстаўніка улады» (арт. 369 КК) і «абразе суддзі» (арт. 391 КК). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч.
Пра затрыманне Паўла стала вядома яшчэ 22 верасня з «пакаяльнага відэа». На ім ён кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram, якія абражаюць Лукашэнку, міліцыянтаў і суддзяў, а таксама пра тое, што нібыта далучыўся да чат-бота плана «Перамога».
Вясна
