
Супраць гарадзенкі Кацярыны Туманавай пачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна
41-гадовай жанчыне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Яе “запрашаюць” вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці.
З верасня 2022 года крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці былі распачатыя ў дачыненні да 75 беларусаў і беларусак, якія пакінулі краіну. Па Гарадзенскай вобласці колькасць такіх спраў ужо даходзіць да 20-ці.
