
Пасля маштабнай мадэрнізацыі ў Гародні ўрачыста адкрылі абноўлены будынак упраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў па Гарадзенскай вобласці. На дзіва, на фасадзе будынку размясцілі тры дэвізныя словы па-беларуску: Аб’ектыўнасць, Гонар, Айчына.
Удзел у адкрыцці ўзялі лукашэнкаўскі “інспектар” па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў, намеснік старшыні аблвыканкаму Віктар Пранюк, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў Юрый Аўсіюк, кіраўнікі сумежных сілавых структураў вобласці.

