
Жана Захаркевіч і Надзея Сцепанцова
У спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» чарговае папаўненне. Агулам у спісе «экстрэмісцкіх фарміраванняў» ужо больш за 204 арганізацый і суполак.
Чарговымі “экстрэмісцкімі фармаваннямі” нелегітымнымі ўладамі прызнаныя кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», «Народны Рэпарцёр», «Лекары за праўду і справядлівасць», FreeInfoBel.
Сярод кіраўнікоў “экстрэмісцкіх фармаванняў” названыя адразу чатыры гарадзенкі: сёстры Жана Захаркевіч і Надзея Сцепанцова, якія былі засуджаныя па крымінальнай справе за публічныя пратэсты ў 2020 годзе і змушаныя ўцякаць ад пераследу за мяжу; пенсіянерка Аляксандра Ханевіч, псіхолаг Вольга Вялічка.
