
9 мая ў Гародні на час святкавання адбудзецца татальная мабілізацыя міліцыянтаў і іншых сілавых структураў.
“Праздничные мероприятия, посвященные Дню Победы, развернутся на площади Советской, охватят улицу Советскую, площадь Ленина и парк имени Жилибера. Вся эта территория с самого утра 9 мая будет взята под контроль сотрудников правопорядка” – паведамляюць афіцыйныя органы.
Усяго будзе арганізавана ажно 60 (!) прапускных пунктаў, а сачыць за нібыта бяспекай грамадзян будуць звыш 600 міліцыянтаў. Пра гэта расказаў заместитель начальника управления охраны правопорядка и профилактики УВД облисполкома Александр Кравчук.
Пры тым міліцэйскі начальнік асабліва падкрэсліў, што “запрещены различного рода экстремистская символика и атрибутика, алкогольные, слабоалкогольные напитки и наркотические вещества”. Як быццам альтэрнатыўна настроеныя грамадзяне рынуцца на плошчы ў цэнтры ачэпленага гораду з той “экстрэмісцкай сімволікай” і з’ліюцца ў патрыятычным уздыме з мясцовымі алкаголікамі і наркаманамі.
Відавочна, што святкаванне пройдзе ў мілітарысцкім рэчышчы і з услаўленнем усяго савецкага.
.
