
Увечары 7 траўня ў Беластоку ў Беларускім хабе “Новая зямля” прайшла прэзентацыя “Турэмнага зборніка” (творы беларускіх палітвязняў 2020-2023). На сустрэчу з мясцовымі беларусамі прыехала рэдактарка і ўкладальніца кніжкі, вядомая праваабаронца Алена Лапцёнак.
На сустрэчы расказвалася пра тое, як паўстала ідэя такой кніжкі, як яна рэалізоўвалася. Выступалі праваабаронцы, сваякі і блізкія палітвязняў, літаратар Мікола Папека, які раней сам адбыў тэрмін зняволення на “хіміі”. Чыталі творы палітвязняў, а таксама вершы, прысвечаныя ім. Выступоўцы выказвалі пажаданне, каб наступныя такія зборнікі мелі толькі мемуарны, а не рэчаісны характар.
Прадмову да ўнікальнага зборніка напісала Ева Вежнавец, на вокладцы малюнак загінулага ў турме палітвязня, мастака Алеся Пушкіна.







8 траўня прэзентацыя зборніка пройдзе ў Варшаве.
