Днямі прадстаўнікі Ленінскага РАУС і падаткавай службы Гародні правялі прававы лікбез сярод шрыланкійскіх і іншых замежных студэнтаў. Мерапрыемства насіла назву “Встреча в целях профилактики”. Да гэтага гарадзенскія органы ўжо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці некалькі шрыланкійцаў (студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта) за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць – за аперацыі з крыптавалютай. Яны па вызначэнні органаў абавязаныя былі плаціць падаткі.

Перад замежнымі студэнтамі выступілі: начальник отдела оперативных мероприятий инспекции МНС по Гродненской области Иван Каленик, оперуполномоченный ОПК Ленинского РОВД Максим Поболь.

Удзельнічаў у сустрэчы і декан факультета иностранных учащихся ГрГМУ Александр Стенько.