Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш не выключае, што на мяжы з Беларуссю будуць капаць акопы. У эфіры Radio Zet ён распавёў пра планы ўмацавання польска-беларускай мяжы.

“Ці павінна Польшча пачаць будаўніцтва бункераў, равоў і акопаў на мяжы з Беларуссю і Расеяй?” — спыталі ў міністра. “Так”, — адказаў ён.

Касіняк-Камыш прызнаўся, што рыхтуецца “цэлы план”. “І выдаткі на гэта самыя вялікія ў 2024 годзе”, — дадаў ён. На мяжы з РБ узмацняецца раней усталяваны плот, там пастаянна прысутнічае вайсковая групоўка, якая падтрымлівае памежную ахову. Нагадаў міністр і пра прысутнасць саюзных войскаў.

Еўрарадыё