Расейскае победобесіе пераносіцца і на беларускую зямлю. У Наваградку мілітарызацыя дасягнула на 9 Мая абсурдных формаў. Парад перамогі “прымаў” апрануты ў вайсковае дашкольнік. Іншых выхаванцаў садкоў прымусілі маршыраваць у разнастайных савецкіх ваенных строях. Відавочна, што ідэалагічны расейскі чад зусім адурманіў мясцовых чыноўнікаў і начальнікаў адукацыі.