
З спіса Следчага Камітэту РБ вынікае, што так званая спецыяльная вытворчасць па крымінальных справах вядзецца ўжо супраць 102 беларускіх грамадзян, якія зараз знаходзяцца па-за межамі Беларусі. У гэтым спісе ўжо 11 гарадзенцаў. Вось іх поўны пералік:
Пад 70-ым нумарам у спісе Вольга Вялічка (спецвытворчасць пачатая 5 сакавіка 2024 году).
Далей ідуць:
72. Сяргей Верамеенка (13.03)
73. Уладзімір Хільмановіч (13.03)
87. Вадзім Саранчукоў (29.03)
88. Аляксандр Кіркевіч (29.03)
89. Павел Міцкевіч (02.04)
90. Дзяніс Чашчэвік (02.04)
95. Ежы Грыгенча (02.05)
98. Надзея Сцепанцова (02.05)
99. Жана Захаркевіч (02.05)
102. Кацярына Туманава (03.05)
Бліжэйшым часам у спісе могуць з’явіцца і іншыя прозвішчы, паколькі на сваякоў іншых грамадска актыўных вядомых гарадзенцаў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, перыядычна ідзе ціск сілавых лукашэнкаўскіх структураў.
