
Па дадзеных Белстата, у сакавіку 2024 году сярэдняя заробная плата ў Беларусі склала 2161,1 руб. Гэта на 135,4 руб. больш, чым у лютым. Размова ідзе аб намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце, гэта значыць да выліку падаткаў і складкаў.
Myfin.by вывучыў дадзеныя афіцыйнай статыстыкі і паглядзеў, у якіх гарадах і раёнах нашай краіны самыя высокія заробкі. У рэгіянальным разрэзе самая высокая сярэдняя зарплата ў сакавіку бягучага года зафіксаваная ў Менску – 3005,4 руб.
На другім месцы размясціўся Астравецкі раён (Гарадзенская вобласць) – 2908,3 рубля. Зразумела, што такі высокі паказнік абумоўлены пабудовай Беларускай (Астравецкай) АЭС.
Абласны цэнтр Гародня ідзе толькі на 12-ым месцы ў краіне – 2100,2 руб.
