Дармаеды-ідэолагі, якія паразітуюць на грамадстве і жывуць за кошт працы і падаткаў іншых грамадзян, усё ж імкнуцца апраўдаць сваё існаванне. Днямі прапагандысцкае мерапрыемства пад назвай “Диалоговая площадка «Всебелорусское народное собрание — гарант стабильности, суверенности и развития» прайшло ў Ваўкавыскім каледжы Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

Нібыта актуальныя для краіны тэмы зберліся тлумачыць наступныя прапагандысты: делегат Всебелорусского народного собрания, первый секретарь Волковысского районного комитета Белорусского республиканского союза молодежи Наталья Климчук, председатель районной организации РОО «Белая Русь» Вячеслав Гусак и депутат Молодежного парламента при Гродненском областном Совете депутатов Анастасия Григорчик.

Ідэолагі расказвалі прысутнай моладзі пра стабільнасць і ўяўнае развіццё Беларусі.