
Праваабаронцы абралі дату Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі невыпадкова. Менавіта 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак: палітвязень быў засуджаны ў закрытым рэжыме да пяці гадоў зняволення. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся.
На відэа з калоніі, якое СК апублікаваў пасля смерці палітвязня, ён выглядаў знясіленым і ледзь трымаўся на нагах. Калі родным паказалі цела Вітольда, то галава была практычна цалкам забінтаваная. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не адкрыў справу.
