
Гарадзенская міліцыя пахвалілася тым, што забяспечыла правапарадак на святкаванні 9 Мая. У той дзень толькі ў абласным цэнтры службу неслі больш чым паўтысячы міліцыянтаў.
Паводле ацэны Гарадзенскай міліцыі ва ўрачыстасцях па ўсёй вобласці ўзялі ўдзел больш 140 тысяч чалавек, у самой Гародні на плошчах і цэнтральных вуліцах было нібыта ажно 70 тысяч чалавек.
