Польшча выдзяляе 375 мільёнаў даляраў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю, паведаміў намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык. Гаворка пра мадэрнізацыю пяціметровага плота, узведзенага ў 2022 годзе. Стаіць задача зрабіць так, “каб гэтая загарода насамрэч працавала”. Над праектам працуе група інжынераў і навукоўцаў. Па словах Томчыка, плот у цяперашнім выглядзе — гэта “часовае рашэнне” (і прарывы мігрантаў праз яго з РБ у Польшчу гэта пацвярджаюць). Пасля мадэрнізацыі ён “стане непраходным”.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск (на здымку) днямі заявіў пра пачатак інтэнсіўнай працы над фартыфікацыяй на ўсёй усходняй мяжы.