
У 5 раёнах Гарадзенскай вобласці забаронена наведваць лясы.
У чырвоны спіс патрапілі Мастоўскі, Дзятлаўскі, Шчучынскі, Лідскі і Воранаўскі раёны. Тут нельга хадзіць у лес. У астатніх раёнах вобласці дзеюць абмежаванні: хадзіць у лес можна, але распальваць вогнішчы нельга.
Мяркуючы па прагнозах надвор’я, бліжэйшымі днямі можна чакаць, што забарону ўвядуць у астатніх раёнах вобласці.
Паводле інфармацыі Мінлясгаса Беларусі, за мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавалі чатыры лясныя пажары. Ачагі ўзгарання зафіксаваны ў Маларыцкім, Наваградскім, Скідзельскім, Валожынскім лясгасах.
Усяго з пачатку году дзяржлесахова ліквідавала ў лясным фондзе Мінлясгаса ўжо 50 лясных пажараў на агульнай плошчы 23,1 гектара.
