
За апошнія тры месяцы ў базу крымінальнага вышуку МУС Расеі дадалі больш за 400 беларусаў, заўважыла “Медыязона”.
Цяпер у спісе значацца больш за 3400 беларусаў. А прыбралі з базы вышуку каля 200 імёнаў.
У спісе дастаткова шмат і прадстаўнікоў Гарадзеншчыны: Алесь Зарэмбюк, Сяргей Верамеенка, Уладзімір Хільмановіч, Вольга Вялічка, Алесь Кіркевіч, Ежы Грыгенча, Вадзім Саранчукоў, Ірына Чарняўка ды іншыя.
