
Свята-Успенскі Жыровіцкі праваслаўны стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр абвешчаны пераможцам агульнабеларускага конкурсу «Познай Беларусь» у намінацыі “Аб’ект рэлігійнага турызму году”.
Якраз у гэтым месяцы 530-ыя ўгодкі з часу зьяўленьня Жыровіцкай Божай Маці і 550-ыя ўгодкі з часу заснавання манастыра.
Цяперашні Жыровіцкі манастыр сумнавядомы як асяродак татальнай русіфікацыі і прасоўвання ідэялогіі “русского мира”. У лістападзе 2023 году ў Жыровіцкім манастыры знішчылі мастацкую фрэску суаўтарства забітага рэжымам Рамана Бандарэнкі.
У лістападзе 2022 году ў Жыровічах прайшла канферэнцыя ў гонар знішчальніка беларускай культуры біскупа Сямашкі.
А ў студзені 2024 году архіепіскап Гурый агітаваў вернікаў за ўдзел у лукашэнкаўскіх выбарах. Архіепіскап Гурый сумнавядомы сваёй русіфікацыйнай дзейнасцю і палітычнымі рэпрэсіямі супраць іншых царкоўнікаў у Жыровіцкім манастыры.
