
16 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся чарговы карны палітычны працэс па крымінальнай справе. На лаве падсудных Дзмітрый Барабан. Яго звінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкулу 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) і частцы 2 артыкулу 293 (Удзел у масавых беспарадках, караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад трох да васьмі гадоў) Крымінальнага кодэксу РБ .
Вядзе працэс суддзя Віталь Лабоцкі. На яго рахунку ўжо дзясяткі палітычных карных прысудаў.
