Пастанова суда Івеўскага раёну ад 24 красавіка з’явілася ў Банку судовых рашэнняў.

Верагодна, гаворка ідзе пра 63-гадовага пастара царквы Хрысціян веры евангельскай «Божая ласка» Юрыя Гардзеяпіша «Хрысціянская візія».

Мужчыну паставілі ў віну адну падпіску на так званы экстрэмісцкі рэсурс у «Одноклассниках». Віну ён не прызнаў.

Суддзя ўлічыў меддаведку, паводле якой пастара нельга садзіць у ізалятар, і прысудзіў штраф 1200 рублёў з канфіскацыяй тэлефона.