фота Беларускага Радыё Рацыя

На гарадзенскую грамадскую актывістку, удзельніцу страйкаму «Гроднапрамбуд» Юлію Сліўко пачалі новую крымінальную справу. У Беларусі на яе маёмасць, да якой, па яе словах, яна не мае дачынення, наклалі арышт. Пра гэта яна напісала ў сваім акаўнце сацсеткі Facebook.

Юлія Сліўко напісала наступнае:

Новая крымінальная справа. Арышт маёмасці, да якой, дарэчы, я не маю аніякага дачынення ад слова зусім. Удых-выдых.

Думкі “Чаму так? За што?” перасталі завітваць у маю галаву яшчэ ў далёкім 2020-м. Зараз толькі адна думка:”што рабіць каб гэта хутчэй скончылася, каб тэрарыст трапіў у турму?”… Выдых -удых.

Крочым далей. З новымі сіламі, з новымі думкамі, з новымі планамі. І нават калі на хвіліначку табе падалося што ты больш не можаш, памятай, табе толькі падалося”.

Юлія Сліўко стала кіраўнічкай стачкаму на прадпрыемстве «Гроднапрамбуд» у жніўні 2020 года. Яна з’ехала ў Польшчу пасля пагроз ёй і непаўналетняму сыну. Зараз бярэ ўдзел як кандыдатка ў выбарах у Каардынацыйную раду.