21 мая (аўторак) а 18.00 беларуская дыяспара Беластоку праводзіць акцыю з нагоды Дня Палітвязняў і гадавіны забойства рэжымам лукашэнкі палітзняволеннага Вітольда Ашурка.
У запрашальнай адозве дыяспары гаворыцца наступнае:

Сама вялікі наш боль. Самыя лепшыя з нас, беларусаў, застаюцца ў закладніках бязлітаснага бесчалавечнага рэжыму.
Без адэкватнай медычнай дапамогі. У карцарах. Пазбаўленыя часта нават права ліставання з блізкімі. Губляючы час, надзею, здароўе, а часта, на жаль, і жыццё.

Мы можам мець розныя меркаванні наконт палітычных лідараў, найлепшых стратэгій пераменаў, дзяржаўных моваў. Але мы павінны быць адзінымі ў імкненні ВЫЗВАЛІЦЬ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Няхай гэта будзе наша нацыянальная ідэя зараз.

Адрас мерапрыемства: : 21 мая, 18.00 , Skwer Wolnej Białorusi, 1 , Беласток, кансулят РБ.

Прыходзьце на акцыю, каб паказаць, што мы не забыліся, што мы не спыніліся і што нам не ўсё адно.
Салідарнасць – наша сіла.