Беларускі грамадска-палітычны дзеяч з Ваўкавыску Мікалай Аксаміт нарадзіўся 18 траўня 1954 года ў Ваўкавыску. Скончыў мастацкае вучылішча імя Глебава, пасля чаго непрацяглы час – адзін год – працаваў у школе настаўнікам. Потым працаваў мастаком афарміцелем на Ваўкавыскім мясакамбінаце. Мікалай Аксаміт скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248. Быў сябрам парламенцкай апазіцыі БНФ і Камісіі Вярхоўнага Савету па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.