Азербайджанскі горад Габала стаў “пабрацімам” Гародні. Адпаведны мемарандум падпісалі бакі па выніках сустрэчы Лукашэнкі з Аліевым у Азербайджане.

Прысутнічаў у Баку і старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Андрэй Хмель. Менавіта ён як начальнік гораду над Нёманам падпісваў новую дамову і быў надзвычай захоплены гэтым фактам:

“В Баку мы подписали договор о побратимстве с нашими прекрасными коллегами — городом и районом Габала Азербайджанской Республики в присутствии двух глав государств, что огромная честь для нас обоих. Надеюсь, что наше сотрудничество будет развиваться динамично, и мы достигнем огромных успехов для наших народов”.

Прыгадаем, што раней пабрацімам Гародні стаў расейскі Тамбоў, а даўняя супраца 1990-ых гадоў з еўрапейскімі гарадамі – французскім Ліможам і нямецкім Міндэнам – даўно спынена.