фота ілюстрацыйнае

У сельскай мясцовасці ў Беларусі пражывае ажно звыш 70 тысяч чалавек, уключаных у базу «дармаедаў».

З іх больш за тры тысячы чалавек знаходзяцца на ўліку як хатнія скандалісты, звыш шасці тысяч раней былі судзімыя, паведамляе МУС.

З фігурантамі спісаў працуюць супрацоўнікі міліцыі і іншыя зацікаўленыя асобы. За месяц міліцыянты наведалі 700 адрасоў сем’яў з дзецьмі, у якіх хтосьці з бацькоў не працуе. Па выніках рэйду нібыта 250 чалавек былі працаўладкаваны.

МУС распрацавала цэлы план па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці. Мабільныя групы міліцыі цяпер патрулююць вёскі і аграгарадкі. Сілавікі “адпрацавалі” ўжо 400 такіх населеных пунктаў. Па-сутнасці такой “адпрацоўкі” – гэта парушэнне ключавых правоў чалавека.