Новы антырэкорд на рынку працы краины: у Беларусі не стае зараз больш за 150 тысяч рабочых рук. Толькі за апошні тыдзень у дзяржаўным банку вакансій з’явілася больш за 11 тысяч новых аб’яў.

Каля 90% усіх вакансій абяцаюць заробак менш за сярэдні па краіне, а 77% — менш за 500 даляраў па курсе.

Пра што гэта сведчыць? Сітуацыя на рынку працы цяжкая, і адсутнасць тых, хто можа (і хоча) працаваць па шэрагу спецыяльнасцяў дадае ціск на эканоміку ў цэлым. 

На канец мінулага году на Гарадзеншчыне было ажно 16700 працоўных вакансій. Цяпер іх колькасць яшчэ вырасла.