20 траўня Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў у структуры КГБ. Пры гэтым яго прэс-служба не паведамляе ні імёны новапрызначаных гэбістаў, ні іх пасады.

Разам з тым Лукашэнка запатрабаваў, каб КГБ спыняў дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі. Ён згадаў полк Каліноўскага, хаця і не назваў яго: “Мы бачым, што яны рыхтуюць рознага кшталту ўзброеныя атрады і ледзь не палкі, як яны іх называюць, каб ажыццявіць уварванне на тэрыторыю Беларусі“.

Таксама Лукашэнка заклікаў кагэбістаў змагацца з карупцыяй і “крышаваннем” у Беларусі. Як вынікае, гаворка ідзе пра кантроль за дзейнасцю іншых сілавых органаў: “Вельмі важная задача, гэта галоўная прычына таго, што я запрасіў вас сюды ў сувязі з прызначэннем, — гэта пытанні недапушчэння карупцыі і крышавання ў нашай краіне з боку падкантрольных вам органаў. Вы вядзеце контрразведвальнае забеспячэнне і кантрольных органаў, і праваахоўных органаў. Вы павінны прымаць адпаведныя меры і інфармаваць мяне, калі раптам у кагосьці ўзнікне жаданне пашырыць сваю дзейнасць карупцыйную на тэрыторыі Беларусі”.

Еўрарадыё