На буйнейшым гарадзенскім прадпрыемстве “Гродна-Азот” ажно 700 працоўных вакансій. Прадпрыемства запрашае як звычайных рабочых, так і менеджэраў, кіраўнікоў.

У пераліку вакансій можна знайсці маркетолага, галоўных бухгалтараў, інжынера-праграміста, лекараў, інспектара па кадрах, аператара кацельні, эканаміста, начальніка цэху, машыніста і многіх іншых.

Відавочна што такі брак кадраў звязаны з масавымі палітычнымі рэпрэсіямі на прадпрыемстве. Цягам апошніх чатырох гадоў многія спецыялісты і работнікі зазналі пераслед, былі звольненыя паводле палітычных прычынаў. Таму прадпрыемству зараз і бракуе кваліфікаваных спецыялістаў. Рэпрэсіі між тым на “Гродна-Азот” не спыняюцца.