
Ашмянскі раён з візітам наведаў кіраўнік Савецкай гарадской акругі Калінінградскай вобласці Яўген Макараў.
На фінальнай канферэнцыі праекта “Расея-Беларусь: моцнае партнёрства-2”, якая раней прайшла ў Гародні, адбылося падпісанне Пратаколаў аб намерах новых партнёрстваў Калінінградскай вобласці Расейскай Федэрацыі і Гарадзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўныя медыі паведамляюць, што «мост сяброўства» пралёг паміж Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам і муніцыпальнай адукацыяй «Савецкая гарадская акруга» Калінінградскай вобласці».
Візіт чарговага дробнага расейскага чыноўніка яшчэ раз прадэманстраваў з якім піітэтам мясцовыя лукашэнкаўскія вертыкальнікі прымаюць “высокага госця”. Гэта падкрэсліваецца і колькасцю прысутных чыноўнікаў і імкненнем дагадзіць прадстаўніку Расеі і нават дрэс-кодам сустрэч. Звычайна расейскія чыноўнікі прыязджаюць на такія сустрэчы то ў спартовай, то ў іншай нефармальнай вопратцы.


