Еўрапейская камісія прыняла рашэнне павялічыць кошт шэнгенскай візы з 11 чэрвеня. Пра гэта паведамляе МЗС Славеніі.

Згодна з ведамствам, з чэрвеня 2024 года кошт дакументу вырасце на 12 % для ўсіх дзяржаў. Так, напрыклад, новы збор за выдачу шэнгенскай візы складзе € 90 для ўсіх заяўнікаў, якія звяртаюцца ў пасольства гэтай краіны.

За атрыманне дакументу для дзяцей ва ўзросце ад шасці да 12 гадоў плата складзе € 45, а вось за дзяцей малодшага ўзросту яна не спатрэбіцца.

Важна падкрэсліць, што павялічаную суму давядзецца заплаціць за выдачу шэнгенскай візы для кароткатэрміновага знаходжання або так званай візы тыпу С. Гэта значыць, што ў краіне можна будзе знаходзіцца не больш за 90 сутак у адзін 180-дзённы перыяд.

Да чаго рыхтавацца беларусам? Не выключана, што кошт шэнгенскай візы для беларусаў таксама вырасце. Сёння яна залежыць ад тыпу візы і краіны, якая займаецца працэдурай. Спаганяецца консульскі збор пры падачы дакументаў – € 35. Але ў некаторых ён істотна большы: Нарвегія і Данія – € 80.

Усю інфармацыю па частцы звароту за візамі і змене іх кошту апублікуюць 22 траўня ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Белсат