У Гародні на тэрыторыі Свята-Багародзіцкага манастыра адкрылі бюст русіфікатару і знішчальніку Уніяцкай царквы ў Беларусі ў 1839 годзе – мітрапаліту Іосіфу Сямашку.

Яго дзейнасць сённяшнія праваднікі расейскай палітыкі ў Беларусі назвалі “ярким примером беззаветного служения вере и людям”. У адрыцці помніка ўзялі ўдзел старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік і мітрапаліт БПЦ Маскоўскага партыярхату Веніямін.

На адкрыцці бюсту Каранік заявіў: “митрополит Иосиф Семашко был великим человеком, ярким примером беззаветного служения церкви, вере, людям. “Это человек, который доказал, что любовь и служение способны объединять людей, который сделал очень много для объединения белорусского народа. Спустя много лет это по-прежнему важно. Мы строим свое государство, опираясь на веру, любовь, на надежду на светлое будущее”. 

Насамрэч помнік Сямашку ў Гародні – яшчэ адзін яскравы прыклад русіфікацыі і прапаганды ідэй “русского мира”, якую вядуць сённяшнія ўлады Беларусі.