Рэжымныя прапагандысты пахваліліся, што ўпершыню ў Лідскім раёне на базе сярэдняй школы імя Валентина Казакова (імя былога дырэктара і наменклатурнага чыноўніка школе прысвоілі ў студзені 2024 году) прайшоў дзіўны агляд-конкурс. Гэта так званы “смотр-конкурс знамённых групп”.

“Лідская газета” паведамляе, што конкурс “проводился с целью гражданского и патриотического воспитания подрастающего поколения, а также формирования чувства уважения к символам и ритуалам Отечества”. У гэтым прасавецкім мерапрыемстве ўзялі ўдзел “знамённые группы” з школаў Ліды, Бярозаўкі, а таксама Лідскага раёну. Пра сутнасць ідэалагічнага шоў расказаў нейкі Александр Херман, які мае нават пасаду кіраўніка гэтых знамённых груп.