
У Наваградку асвяцілі крыж і купал новай царквы, якая будуецца. Ізноў прадстаўнікі РПЦ ігнаруюць беларускіх праваслаўных святых і мучанікаў. Новая царква будзе называцца ў гонар нейкай блаженной Ксении Петербургской. Узначаліў чын асвячэння архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый. Гэты архіепіскап (беларус па нараджэнні – Апалька), сумнавядомы сваёй татальнай русіфікацыйнай дзейнасцю і нават рэпрэсіямі ў дачыненні да беларускамоўных святароў і клірыкаў.
У яго епархіі няма нічога мясцовага і беларускага. Як вынікае з афіцыйнай інфармацыі зараз Гурый працягвае русіфікацыйную дзейнасць, сведчаннем чаму выбар назвы для новага храма ў Наваградку.
