
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын на Дзень Маці даслаў сваёй маці паштовачку.
Жонка палітвязня Вольга Івашына піша:
Гэтае сьвята сьвяткуецца ў розны час ў розных краінах сьвету. Але большасьць абрала для гэтага травень (трэцюю ці чацьвёртую нядзелю), бо вясной прырода ажывае, а ў траўні ўжо вельмі цёпла. І Дзяніс з гэтым цалкам згодны. Цешымся, што ён пасьпеў павіншаваць Людмілу Івашыну-Добіну і ліст з паштоўкай дайшоў да гэтай нядзелі. І з радасьцю дзелімся з вамі яго віншаваньнямі, бо словы ўдзячнасьці дзяцей належаць усім маці.

