Новы аб’ект з’явіцца ў Гародні на вуліцы Гарнавых праз дарогу ад тытунёвай фабрыкі, якраз каля сярэдняй школы №6.

Надзел плошчай больш 1, 1 гактара выставяць на аўкцыён. Пераможца торгу атрымае зямлю ў арэнду на 25 гадоў.

Паводле ўмоваў аўкцыёну, на гэтым месцы можна збудаваць аб’ект адміністрацыйнага і (альбо) адміністрацыйна-гандлёвага, фінансавага прызначэння; грамадскага харчавання, аховы здароўя і (альбо) прадастаўлення сацыяльных паслугаў.

Вышыня новага будынку не павінна перавышаць 30 метраў.

Аўкцыйн пройдзе 25 чэрвеня. Пачатковая цана лоту – амаль 138 тысяч рублёў.