
У Беластоку непадалёк помніка Ежы Папялушку прайшла традыцыйная акцыя падтрымкі палітвязня Анджэя Пачобута. Беларускія і польскія грамадскія дзеячы і актывісты штомесяц збіраюцца на гэтым месцы, каб выказаць словы салідарнасці і падтрымкі зняволеным у турмах і калоніях Беларусі.
Традыцыйна арганізатарамі акцыі вступілі Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел Таварыства «Wspólnota Polska».
Анджэй Пачобут ужо тры гады і два месяцы знаходзіцца за кратамі ў зняволенні.
На акцыі салідарнасці выступілі Марэк Занеўскі, Ян Роман, Анна Кетліньска, Уладзімір Хільмановіч, Уладзімір Лапцэвіч.








