У Гарадзенскім абласным судзе 19 снежня 2023 года 31-гадовай палітзняволенай прызначылі 10 гадоў калоніі. Яе затрымалі пасля вяртання з Польшчы на пачатку лютага 2023 года.

Аляксандру засудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за “ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні” і “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Яшчэ да суда КДБ унёс Аляксандру ў “спіс тэрарыстаў”. У сакавіку яна пачала адбываць тэрмін у гомельскай калоніі № 4.

Цяпер стала вядома, што 31 траўня ў судзе Ленінскага раёна Гародні пачнецца ўжо другі суд над палітзняволенай. Цяпер яе абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 КК (абраза суддзі). Разглядаць справу будзе суддзя Наталля Горбач.

Падтрымайце Аляксандру лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско