Гэлена і Андрэй Ашуркі

 27 траўня ў Бярозаўцы памерла маці былога палітвязня Вітольда Ашурка – Гэлена Міронаўна. Пра гэта паведаміў бярозаўскі журналіст Юрась Дзяшук. Днямі Гэлене Ашурак якраз споўнілася 86 гадоў. Апошнім часам стан здароўя Гэлены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына. Паводле атрыманай інфармацыі ў яе спынілася сэрца.

Якраз учора на памятнай вечарыне Вітольда Ашурка ў Варшаве пра яе згадвалі. Старэйшы сын спадарыні Ашурак і брат Вітольда – Андрэй – жыве зараз у Польшчы.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім спадарыні Гэлены Ашурак…