
Вечар памяці палітвязня Вітольда Ашурка адбыўся ў Варшаве. Цягам падзеі сябры і палітычныя дзеячы выступалі з прамовамі, на экране трансляваліся фатаздымкі памерлага актывіста, гучалі кампазіцыі, прысвечаныя загінуламу.
Успамінам з Беларускім Радыё Рацыя падзяліўся брат Вітольда Андрэй Ашурак:
– Калі скончыўся суд і ахова павяла яго, мне атрымалася дамовіцца з імі, каб на хвіліну далі паразмаўляць з братам. Мы размаўлялі з ім цэлую хвіліну. Я яму сказаў, што не бойся, хутка будзеш у хаце. Ён мне сказаў: “Галоўнае, каб з вамі ўсё было добра. Я ў любым выпадку да канца сядзець не буду”. На жаль ён прыехаў значна раней і ў труне.

Андрэй Ашурак

Зянон Пазьняк

Юрась Дзяшук

Сяргей Пантус

Сяргей Чарняк
Беларускае Радыё Рацыя
