Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да гаспадыні крамы «Адметнасць» і журналісткі, жонкі палітвязня Паўла Мажэйкі — іх таксама збіраюцца судзіць завочна.

51-гадовай Вользе Верамеенцы і 46-гадовай Ірыне Чарняўцы, як і многім іншым гарадзенскім грамадскім актывістам і журналістам, якія апынуліся за мяжой, інкрымінаваны арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гарадзенскай вобласці.

З спіса Следчага Камітэту РБ вынікае, што так званая спецыяльная вытворчасць па крымінальных справах вядзецца ўжо супраць 106 беларускіх грамадзян, якія зараз знаходзяцца па-за межамі Беларусі. У гэтым спісе ўжо 13 гарадзенцаў: Вольга Вялічка, Сяргей Верамеенка, Уладзімір Хільмановіч, Вадзім СаранчукоўАляксандр Кіркевіч, Павел Міцкевіч, Дзяніс Чашчэвік, Ежы Грыгенча, Надзея Сцепанцова, Жана Захаркевіч, Кацярына Туманава, Вольга Верамеенка і Ірына Чарняўка.