
Фота: PAP / Artur Reszko
Польшча можа пабудаваць другі плот на мяжы з Беларуссю ў дадатак да планаў па ўмацаванні існуючага бар’ера. Пра гэта ў эфіры Першага канала польскага радыё паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочак.
Паводле яго слоў, другая лінія можа размясціцца ў 15-мятровай зоне пры мяжы. Мрочак таксама пракаментаваў праект «Шчыт Усход», прадстаўлены Міністэрствам абароны. Ён адзначыў, што сістэма назірання, прадугледжаная планам, таксама будзе карыснай і памежнай службе. Намеснік міністра дадаў, што ўздоўж мяжы можа быць пабудавана паўнавартасная дарога з цвёрдым пакрыццём для падвышэння мабільнасці памежнікаў.
29 траўня на беларуска-польскую мяжу плануе прыехаць прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск у звязку з раненнем польскага жаўнера, ўчыненага нелегальным мігрантам раніцай 28 траўня.
