
Виктор Ватыль, Ирина Китурко, Владимир Перцов, Виктор Пранюк
У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 31 траўня пачалася канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю прэзідэнцтва ў Беларусі. Фактычна гэта не навуковая канферэнцыя, а прапагандысцкае мерапрыемства па ўслаўленні 30-гадовага кіравання і ўзурпацыі ўлады Лукашэнкам. Заяўлена, што ўздзельнікі прадстаўляюць ажно 10 краін.
На канферэнцыю прыехаў Уладзімір Пярцоў, яшчэ нядаўна міністр інфармацыі РБ, які зараз пастаўлены служыць намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Нараджэнец Віцебску Перцов з 2002-га па 2003-ы год узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. З 2003-га па 2008-ы быў дырэктарам тэлерадыёкампаніі «Гродна». Сумнавядомы як зацяты русіфікатар гарадзенскай тэлевізіі.
Выступалі на адкрыцці і рэктарка ўніверсітэту Ірына Кітурка, пры кіраванні якой адбыліся палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да выкладчыкаў і студэнтаў, звальненні вядомых аўтарытэтных навукоўцаў, і прадстаўнік Гарадзенскага аблвыканкаму Віктар Пранюк.
Прапагандысцкая канферэнцыя завяршыцца 1 чэрвеня. Пра яе “навуковасць” можна меркаваць па наступным відэа:
