Прапануем вашай увазе краязнаўчы рэгіянальны каляндар на чэрвень 2024 году.

1 чэрвеня

610 гадоў таму (1434) – Памёр вялікі князь і кароль Ягайла (нар. каля 1348 г.).

3 чэрвеня

100 гадоў таму (1924) – У в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Тарасюк, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47 гг.

4 чэрвеня

40 гадоў таму (1984) – У Глоўсевічах памёр Іван Хомчык, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47 гг. Пахаваны на радзіме ў в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н).

6 чэрвеня

205 гадоў таму (1819) – У Сьвіслачы адкрылася гімназія.

7 чэрвеня

60 гадоў таму (1964) – Памёр Гарасім Прамень (сапр. Іван Пышко, нар. у 1908 г. у Зачэпічах, Дзятлаўскі р-н), беларускі сялянскі паэт, актывіст КПЗБ. Пахаваны ў Зачэпічах.

40 гадоў таму (1984) – Памёр Іван Мазалеўскі (нар. у 1894 г. у в. Вайнілавічы Мастоўскага р-ну), беларускі народны казачнік.

8 чэрвеня

170 гадоў таму (1854) – У в. Данюшава (Смургонскі р-н, паводле інш. версіі ў Солах) нарадзіўся Ян Курчэўскі, беларускі каталіцкі духоўнік, гісторык, педагог.

9 чэрвеня

215 гадоў таму (1809) – Памёр Францішак Хамінскі, пісьменнік, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся на Слонімшчыне.

105 гадоў таму (1919) – На зьезьдзе была ўтворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

105 гадоў таму (1929) – У Гародні пачаўся так званы працэс 75-і – суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага вызвольнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня 1929 г.).

75 гадоў таму (1949) – У в. Цёмнае Балота (цяпер Сасновы Бор, Шчучынскі р-н) нарадзіўся Віктар Дарашкевіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладнік-лацініст, культуролаг.

70 гадоў таму (1954) – У в. Грынявічы (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Яўген Бяласін, беларускі журналіст, літаратар, германіст-перакладнік.

10 чэрвеня

230 гадоў таму (1794) – У Гародні ўтвораная Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага – выканаўчы орган паўстаньня 1794 г.

85 гадоў таму (1939) – У Варшаве памёр Вільгельм Срока (нар. у в. Віскіткі, Жырардоўскі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча), гарадзенскі епархіяльны архітэктар. Праектаваў будынкі ў Гудзевічах, Нясілавічах, Грандзічах, Гародні, Міжэрычах, Індуры.

11 чэрвеня

230 гадоў таму (1794) – Памёр Юзаф Бяляк (нар. у 1741 г. у Лоўчыцах, Наваградзкі р-н), вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1794 г. Пахаваны ў в. Студзянка на Любліншчыне (Польшча).

13 чэрвеня

165 гадоў таму (1859) – У Лідзе нарадзіўся Канстанцін Горскі, кампазітар, музыкант-скрыпач.

25 гадоў таму (1999) – У Варшаве Папа Ян Павал ІІ абвесьціў пра 108 новых блаславёных, мучанікаў ІІ сусьветнай вайны. Сярод іх 12 асобаў зь Беларусі.

14 чэрвеня

390 гадоў таму (1634) – Паміж Рэччу Паспалітай і Расейскай дзяржавай была падпісана Палянаўская мірная дамова.

16 чэрвеня

25 гадоў таму (1999) – Памёр Мікола Нікан, настаўнік, вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія, Аўстралія). Выкладаў у 1930-ыя на настаўніцкіх курсах у Гародні. Пахаваны ў Мэльбурне.

18 чэрвеня

635 гадоў таму (1389) – Вялікі князь Вітаўт выдаў грамату гарадзенскай габрэйскай грамадзе.

135 гадоў таму (1889) – У Ваўкавыску нарадзіўся Уладзімер Каліноўскі (расстраляны ў савецкім зьняволеньні (1940-?)), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст.

19 чэрвеня

355 гадоў таму (1669) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Міхал Вішнявецкі (кіраваў да 10.11.1673).

110 гадоў таму (1914) – У Ашмяне нарадзіўся Уладзімір Рубацкі, летувіска-беларускі сьпявак.

100 гадоў таму (1924) – У в. Бычкі (Ушацкі р-н) нарадзіўся Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. З 1947-га па 1978 год жыў і працаваў у Гародні.

20 чэрвеня

230 гадоў таму (1794) – Каля Міру адбыўся бой паміж паўстанцамі Касьцюшкі і расейскім войскам.

110 гадоў таму (1914) – У в. Дзяляцічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Чабатар, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

10 гадоў таму (2014) – У Наваградку адчынена персанальная карцінная галерэя мастака Кастуся Качана.

22 чэрвеня

105 гадоў таму (1919) – У Гародні выйшла газета “Родны край” (выдавалася да 19.7.1919, была забароненая на 6-ым нумары).

25 чэрвеня

230 гадоў таму (1794) – Бой паміж паўстанцамі Касьцюшкі і расейскім войскам ля мястэчка Солы (Смургонскі р-н).

130 гадоў таму (1894) – У в. Мішуковічы (Івейскі р-н) нарадзіўся Антон Ус, беларускі і расейскі грамадзка-культурны дзеяч.

26 чэрвеня

230 гадоў таму (1794) – Каля мястэчка Солы адбыўся бой паміж паўстанцамі Якуба Ясінскага і расейскім войскам пад камандаваньнем генерала Лявонція Бенігсена.

205 гадоў таму (1819) – У Вільні памёр Францішак Нарвойш, асьветнік, багаслоў, філосаф, матэматык. Пахаваны на віленскіх бернардынскіх могілках. Жыў і працаваў у Гародні.

27 чэрвеня

240 гадоў таму (1784) – Нарадзіўся (Піншчына) Леан Бароўскі, літаратуразнавец, педагог. У 1807-11 гг. быў выкладнікам паэтыкі і рыторыкі ў Сьвіслацкай гімназіі.

105 гадоў таму (1919) – У в. Бігосава (Віцебшчына) бальшавікамі расстраляны Міхал Буклярэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. 24.3.1920 урачыста перапахаваны ў Іказьні (Браслаўскі р-н). Нараджэнец в. Лінгі (Вараноўскі р-н).

29 чэрвеня

50 гадоў таму (1974) – У Карэлічах адчынены краязнаўчы музей.